Гомельскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне з'яўляецца аб'яднаннем дзяржаўных юрыдычных асоб. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і заснавальнікам аб'яднання з'яўляецца Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
У склад Гомельскага ДВЛГА на правах юрыдычных асоб уваходзіць 21 лесагаспадарчая ўстанова (лясгасы), якія, у сваю чаргу, складаюцца з 178 лясніцтваў, 684 майстэрскіх участкаў і 1651 лясных абыходаў. Усяго ў аб'яднанні працуе больш за 7 тысяч чалавек. Колькасць работнікаў дзяржаўнай лясной аховы складае больш за 3 тысячы чалавек. У вядзенні Гомельскага ДВЛГА знаходзіцца 80% лясоў вобласці.
Аб'яднанне створана для ажыццяўлення агульнага кіравання дзейнасцю, каардынацыі дзейнасці і прадстаўлення інтарэсаў удзельнікаў. Асноўнай задачай аб'яднання з'яўляецца забеспячэнне высокапрафесійнага, якаснага вядзення лясной гаспадаркі, накіраванага на рэалізацыю яго галоўных функцый.
Вядзенне лясной гаспадаркі павінна забяспечваць:
- захаванне і ўзмацненне асяроддзеўтвараючых , водаахоўных, ахоўных, санітарна-гігіенічных, аздараўленчых і іншых карысных прыродных уласцівасцяў лясоў у інтарэсах аховы здароўя чалавека і паляпшэння стану навакольнага асяроддзя;
- шматмэтавае, навукова абгрунтаванае, бесперапыннае, невычэрпнае і рацыянальнае карыстанне лесам для задавальнення патрэб галін эканомікі, юрыдычных і фізічных асоб у драўніне, іншай лясной прадукцыі і прыродных карысных уласцівасцяў лесу.
- вытворчасць, паляпшэнне пароднага складу і якасці лясоў, павышэнне іх прадуктыўнасці, ахову і абарону лясоў;
- рацыянальнае выкарыстанне зямель ляснога фонду;
- павышэнне эфектыўнасці вядзення лясной гаспадаркі на аснове адзінай тэхнічнай палітыкі, выкарыстання дасягненняў навукі, тэхнікі і перадавога вопыту;
- захаванне генафонду, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці лясоў;
- захаванне аб'ектаў гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны.