Кіраўніцтва

Кіраўніцтва Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Кіраўніцтва Гомельскага ДВЛГА

Дзегцярык Ігар Мікалаевіч
Генеральны дырэктар Гомельскага ДВЛГА

Нарадзіўся ў 1976 годзе. У 1999 годзе скончыў УА "Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт" па спецыяльнасці "Лясная гаспадарка", у 2005 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Дзяржаўнае рэгуляванне нацыянальнай эканомікі".

Працоўную дзейнасць пачаў у лясной гаспадарцы з пасады ляснічага Васілевіцкага лясніцтва Васілевіцкага лясгаса.
З 1999 па 2000 г. праходзіў службу ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. У 2005 годзе назначаны на пасаду галоўнага ляснічага Васілевіцкага лясгаса, а ў 2011 годзе на пасаду дырэктара Гомельскага доследнага лясгаса.

Ігар Мікалаевіч Дзегцярык з'яўляецца дэпутатам раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў.

2 верасня 2024 года назначаны на пасаду Генеральнага дырэктара Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання.

Крачка Уладзімір Анатольевіч
Галоўны ляснічы

Нарадзіўся ў 1989 годзе. У 2014 годзе скончыў Установу адукацыі "Полацкі дзяржаўны лясны каледж" па спецыяльнасці "Лясная гаспадарка", у 2018 годзе - Установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны" па спецыяльнасці "Лясная гаспадарка".

Працоўную дзейнасць у сістэме лясной гаспадаркі пачаў у 2008 годзе працуючы лесніком Церухскага лясніцтва Гомельскага доследнага лясгаса. У 2012 годзе быў пераведзены на пасаду майстра лесу Церухскага лясніцтва, а ў 2016 годзе назначаны на пасаду ляснічага Шарпілаўскага лясніцтва Гомельскага вопытнага лясгаса. З 2 верасня 2020 года - Галоўны ляснічы Гомельскага вопытнага лясгаса.

З 28 кастрычніка 2025 года назначаны Галоўным ляснічым Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання.

Патапава Алена Уладзіміраўна
Намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце

Нарадзілася ў 1987 годзе. У 2010 годзе скончыла Установу адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны" па спецыяльнасці "Правазнаўства", у 2014 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці".

Працоўную дзейнасць пачала ў 2010 годзе з пасады юрысконсульта Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання.

У 2018 годзе пераведзена на пасаду Намесніка кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце.

Дзяжурны па пажарах
Абласны пункт кіравання